Анонс: 11-га красавіка „Госць Рацыі” – Арцём Шрайбман
У панядзелак у Менск прыбыў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. З ім пасля нядаўняга візіту ў Маскву сустрэўся Лукашэнка, каб абмеркаваць дасягнутыя з Пуціным дамоўленасці. Безумоўна, ні Пуцін, ні Лукашэнка так канкрэтна і не назвалі, пра што яны дамовіліся, што нарошчвае агульную напружанасць на фоне вайны ва Украіне.

Вольга Сямашка пагутарыла з палітолагам Арцёмам Шрайбманам пра мэты візіту Лукашэнкі ў Маскву і якіх заяваў можна чакаць у бліжэйшай будучыні, ці рыхтуецца Беларусі да ўступлення ў вайну і наколькі вялікі аванс „выдаў” краіне Зяленскі падчас нядаўняга візіту ў Польшчу, пра залежнасць Беларусі ад Расеі і якая будучыня чакае ўвесь рэгіён на фоне вайны.
Перадачу „Госць Рацыі” з палітолагам Арцёмам Шрайбманам, слухайце ў аўторак, 11-га красавіка на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.