Анонс: 20-га снежня «Госць Рацыі» – Валерый Мацкевіч



У панядзелак, 19-га снежня, Уладзімір Пуцін упершыню за тры гады прыехаў у Беларусь. Па хадзе перамоў у Менску кіраўнік Крамля разам з Лукашэнкам павінны абмеркаваць пытанні эканомікі і фінансаў у межах Саюзнай дзяржавы, а таксама ваенна-палітычную сітуацыю вакол дзвюх дзяржаў. Па словах прэс-сакратара Пяскова, Пуцін не будзе прымушаць Лукашэнку да ўдзелу Беларусі ў ваеннай аперацыі на Украіне.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з прадстаўніком Народнай антыкрызіснай управы і Каардынацыйнай рады Беларусі Валерыем Мацкевічам пра тое, навошта Пуцін прыехаў у Беларусь, ці скарыстае Крэмль у сваіх інтарэсах бліжэйшую дату 100- годдзя заснавання СССР, наколькі Лукашэнка каштоўны для Пуціна і якія планы ў дэмакратычнай апазіцыі ў выпадку карэнных зменаў сітуацыі ў Беларусі.  

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам прадстаўніка Народнай антыкрызіснай управы і Каардынацыйнай рады Беларусі Валерыя Мацкевіча, слухайце ў аўторак, 20-га снежня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.

Array