Апазіцыя прадставіла сваіх кандыдатаў на выбарах у Сенат ад Падляшскага ваяводства



Прадстаўнікі апазіцыі ў панядзелак у Беластоку прадставілі гэтак званы „Сенацкі пакт“ — сваіх кандыдатаў у вышэйшую палату польскага парламенту Сенат. Іх кандыдаты ў Сенат, дзе на выбарах у падляшскім ваяводстве ёсць тры выбарчыя акругі гэта:

  • Мацей Жыўна (Maciej Żywno) з „Польшчы 2050 Шымона Галоўны“ будзе балатавацца ў выбарчай акрузе нумар 60 дзе будуць галасаваць сярод іншага жыхары Беластоку
  • Беспартыйны, цяперашні бельскі стараста Славамір Снарскі (Sławomir Snarski) будзе балатавацца ў выбарчай акрузе нумар 61, якая ахоплівае паўднёва-усходнюю частку падляшскага ваяводства
  • Цэзары Цеслюкоўскі (Cezary Cieślukowski) будзе балатавацца ў акрузе нумар 59 якая ахоплівае сярод іншага Ломжу і Сувалкі.

Кіроўная партыя Права і Справядлівасць вылучае адпаведна: Марыюша Громко (Mariusza Gromko), Анну Багуцку (Annę Bogucką) і Марэка Камароўскага (Marka Komorowskiego). Сваіх кандыдатаў у Сенат вылучае таксама Канфедэрацыя. Гэта: Збігнеў Касперчук (Zbigniew Kasperczuk), Барташ Малеўскі (Bartosz Malewski) і Адам Келчэўскі (Adam Kiełczewski).

На выбарах у 2019 годзе ва ўсіх акругах Падляшскага ваяводства ў Сенат перамаглі кандыдаты ад ПіС: Марыюш Громко, Яцэк Багуцкі і Марэк Камароўскі.

Сёлета парламенцкія выбары ў Польшчы адбудуцца ўжо 15 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя