Апублікаваны склад камісіі па разглядзе зваротаў беларусаў, якія з’ехалі
Апублікавалі склад камісіі, што будзе вызначаць лёс беларусаў, якія хочуць вярнуцца на Радзіму. Склад камісіі апублікаваны на сайце Лукашэнкі, паведамляе БелТА.
-

Фота: telegraf.news
Старшынём камісіі, як раней паведамлялася, з’яўляецца генеральны пракурор Андрэй Швед. У яго будуць два намеснікі — Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.
Сярод астатніх чальцоў камісіі тэлепрапагандыст Рыгор Азаронак, колішні кіраўнік Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, прапагандыст Андрэй Мукавозчык, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гора – ды іншыя лукашэнкаўцы.
Заява ад грамадзяніна, які хоча вярнуцца, будзе разглядацца цягам трох месяцаў.
Array