Арменія звярнулася па дапамогу да Расеі, АДКБ і ААН



Рада бяспекі Арменіі прыняла рашэнне, што краіна звернецца да Расеі, у АДКБ і ў Раду бяспекі ААН па дапамогу ў сувязі з узброеным канфліктам на мяжы з Азербайджанам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада Арменіі. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян таксама правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, а таксама прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

Нагадаем, што Арменія ўваходзіць у АДКБ нароўні з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам і Узбекістанам.

Array