Аўстрыя высылае чатырох расейскіх дыпламатаў
Міністэрства замежных спраў Аўстрыі аб’явіла персонамі нон грата чатырох расейскіх дыпламатаў. Яны мусяць пакінуць краіну праз тыдзень, да 8 лютага. Па звестках ведамства, гэта двое супрацоўнікаў расейскага пасольства і двое чальцоў пастаяннай місіі пры ААН.
Прычыны іх высылкі з краіны не ўдакладняюцца. “Двое дыпламатаў амбасады Расеі здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя з іх дыпламатычным статусам. Таму яны аб’яўлены персонамі нон грата ў адпаведнасці з артыкулам 9 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах. Двое дыпламатаў Пастаяннага прадстаўніцтва Расеі пры ААН здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя з Пагадненнем аб размяшчэнні штаб-кватэры. Яны таксама павінны пакінуць тэрыторыю Аўстрыйскай Рэспублікі», – заявілі ў аўстрыйскім МЗС.
У МЗС Расеі заявілі, што дадуць на гэта “адпаведны адказ”.
Беларускае Радыё Рацыя
Array