Ажно 70 расейскіх дыпламатаў пакінулі Балгарыю
Сафія абвесціла 70 супрацоўнікаў расейскай дыпмісіі персонамі нон грата.

Ажно два расейскія самалёты з дзясяткамі расейскіх дыпламатычных работнікаў і іх сем’ямі на борце выляцелі з Балгарыі.
Высокапастаўлены расейскі дыпламат Філіп Васкрасенскі заявіў журналістам у сафійскім аэрапорце, што ён ёсць адным з 70 дыпламатаў, якія былі абвешчаны персонамі нон грата. Балгарскія ўлады прапанавалі ім пакінуць краіну не пазней нядзелі.
Выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Балгарыі Кірыл Петкаў заявіў, што пасля высылкі ў краіне застануцца яшчэ 43 расейскія супрацоўнікі, адначасна ў Маскве працуюць толькі 12 балгарскіх дыпламатаў.
З іншага боку расейская амбасадарка Элеанора Мітрафанава заявіла, што Масква можа цалком спыніць дыпламатычныя дачыненні з Балгарыяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Array