Байдэн папярэдзіў Кітай аб непазбежных сур’ёзных санкцыях, калі той дапаможа Расеі ў вайне



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў Кітай аб непазбежнай рэакцыі ЗША, калі Пекін паставіць Расеі смяротную зброю для вайны супраць Украіны. Пра гэта кіраўнік Белага дома заявіў у інтэрв’ю ABC News.

Пры гэтым Байдэн адзначыў, што не чакае такіх крокаў з боку Кітая, нягледзячы на заявы кітайскіх афіцыйных асоб аб іх верагоднасці. 

«Я не чакаю — мы гэтага яшчэ не бачылі, але я не чакаю вялікай ініцыятывы Кітая па пастаўцы зброі Расеі», — сказаў Байдэн.

Беларускае Радыё Рацыя

Array