Байдэн у канцы лютага прыедзе ў Польшчу



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа сустрэцца са сваімі амерыканскім і польскім калегамі Джо Байдэнам і Анджэем Дудам у канцы лютага.

Фота: AP

Сустрэча можа адбыцца ў Польшчы, піша польскае выданьне Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ва Украіне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сустрэча можа адбыцца ў гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пакуль для візіту разглядаюцца гарады Варшава і Жэшаў.

«Прэзідэнт Украіны прадставіць мірны план і скліча міжнародную канферэнцыю па Украіне», — гаворыцца ў артыкуле.

Паводле звестак журналістаў, сустрэча павінна стаць часткай больш шырокай схемы ўрэгулявання канфлікту, у рамках якой Зяленскі плануе прадставіць “мірны план” з дзесяці пунктаў, і склікаць для яго абмеркавання міжнародную канферэнцыю, у якой возьмуць удзел краіны-гаранты бяспекі Украіны. У іх ліку, акрамя ЗША, будуць таксама Канада, Турцыя, Вялікабрытанія, Ізраіль, Нямеччына і Польшча. У план Зяленскага ўваходзіць пытанне аб стварэнні Міжнароднага трыбунала, наданне гарантый бяспекі Украіны ад еўраатлантычных арганізацый і прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах да 2014 года.

Array