Байдэн запытаў у Кангрэса 11,7 млрд даляраў для Украіны



Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн звярнуўся ў Кангрэс з запытам на выдзяленне дадатковых сродкаў у рамках бюджэту бягучага фінансавага года.

Запыт тычыцца чатырох мэт. Байдэн просіць дазволу на выкарыстанне дадатковых 11,7 млрд даляраў на ваенную і эканамічную дапамогу Украіне. Яшчэ 2 млрд даляраў прэзідэнт хоча выкарыстаць на пераадоленні наступстваў вайны Расеі супраць Украіны ўнутры ЗША. Размова ідзе аб энергазабеспячэнні і зніжэнні кошту энергарэсурсаў.

«На сёння прыкладна тры чвэрці прамой ваеннай і бюджэтнай падтрымкі, якую Кангрэс раней падаў Украіне, былі выдзелены, а да канца фінансавага года чакаецца яшчэ. Як мы казалі тады, гэтых рэсурсаў павінна было хапіць да верасня», – растлумачылі ў Белым доме.

Акрамя таго, Байдэн запытвае 22,4 млрд даляраў на барацьбу з пандэміяй каранавіруса, а таксама 4 млрд даляраў для прафілактыкі воспы малпаў.

reform.by

Array