Барэль асудзіў ракетную атаку Расеі і паабяцаў ваенную дапамогу Украіне



Еўразвяз акажа дадатковую ваенную дапамогу Украіне на фоне масіраванага ракетнага ўдару Расеі па Украіне, які быў нанесены сёння, 10 кастрычніка, раніцай. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

«Глыбока шакіраваны расейскім нападам на цывільнае насельніцтва ў Кіеве і іншых гарадах Украіны. Такія дзеянні не павінны мець месца ў ХХІ стагоддзі. Я асуджаю іх у наймацнейшых выразах. Мы застаемся з Украінай. Дадатковая ваенная падтрымка ад ЕЗ ужо ў дарозе», – напісаў ён у твітэры.

Па дадзеных ВСУ, Расея запусціла па Украіне больш за 70 ракет. 41 была збіта сродкамі СПА. У выніку ўдараў пашкоджаны 11 аб’ектаў энергетычнай інфраструктуры ў Кіеве і васьмі абласцях. Некаторыя рэгіёны былі абясточаны.

reform.by

Array