Барэль заклікаў паскорыць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне
У заключны дзень Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звяза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заклікаў паскорыць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне, а таксама «развянчаць» расейскія наратывы аб вайне, паведамляе „Нямецкая хваля”.
Падчас свайго выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Жазэп Барэль заявіў, што першае і самае тэрміновае, што павінна зрабіць геапалітычная Еўропа, – узброіць Украіну.
На думку Барэля, Еўропе трэба прызнаць, што для прыняцця некаторых „крытычных рашэнняў” па ваенным экспарце спатрэбілася занадта шмат часу, назваўшы ў якасці прыкладу пастаўку баявых танкаў. Ён зазначыў, што без такога ўзбраення не выйграць класічную вайну.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праводзіцца з 1962 года, сёлета яна праходзіла з 17 па 19 лютага. Асноўнай яе тэмай стала гадавіна расейскага ўварвання ва Украіну. Удзел у ёй брала і Святлана Ціханоўская.
Array
