Барыс Балтэ: Дзякуючы Алесю Бяляцкаму, маем праваабарончыя актыўнасці і ў Ізраілі



Сёлетняе ўганараванне Нобелелўскай прэміяй міру праваабаронцы, старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, якое хутка адбудзецца 10-снежня ў Осла, выклікае зацікаўленасць і ў Ізраілі.

Пра значэнне падзеі для Беларусі разважвае грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:

– Дадзены нобель вельмі важны для Беларусі, асабліва ў гэтыя часы. І менавіта Алесю Бяляцкаму, чалавеку, які ўжо не адзін дзень змагаецца за Беларусь і за беларушчыну. Алесь Бяляцкі – чалавек, які змагаўся ў свой час за правы чалавека, які змагаўся ў складзе Беларускага Народнага Фронту, за незалежную Беларусь. Нарвежскі нобелеўскі камітэт зрабіў правільны выбар – Беларусь павінен прадстаўляць менавіта такі чалавек, з такой біяграфіяй.

Барыс Балтэ таксама пералічыў Нобелеўскіх лаўрэатаў Ізраіля за мір, якія маюць беларускае паходжанне:

„За мірнае пагадненне з Егіптам ў 1970х атрымаў прэмію наш зямляк Менахім Бегін за мірнае пагадненне паміж Ізраілем і Егіптам , тое ж самае адбылася ў 1990ых – Шымон Перэс 1994 за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на бліжнім усходзе „

Па словах Барыса Балтэ, менавіта дзякуючы праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага ў Ізраіле ўдалося правесці Дзень памяці Вітольда Ашурка.

Фота Барыса Балтэ:

Менахім Бегін
Шымон Перэс

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Array