Беларусь можа рыхтавацца да вайны з Украінай – лічаць у Генеральным штабе ВСУ
Імаверна, Беларусь усё-такі рыхтуецца да ўступлення ў вайну супраць Украіны.

Пра гэта заявіў 15 снежня на брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны (УСУ) Аляксей Громаў. Хоць на дадзены момант і ўкраінскія вайскоўцы, і замежныя эксперты ацэньваюць такую імавернасць як вельмі нізкую. Аднак ёсць пэўныя абставіны, якія сведчаць пра такую магчымасць – заявіў Громаў.
– Паводле нашых дадзеных, у памежных раёнах Берасцейскай вобласці на мінулым тыдні назіраўся працэс агітацыі ўступлення дабравольцаў да падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Падчас правядзення размоваў, кандыдатам даводзяць, што ў выпадку абвяшчэння ў краіне ваеннага стану ім будзе выдадзеная зброя і амуніцыя, а іх асноўнай задачай будзе абарона аб’ектаў на тэрыторыі, дзе сфармавана падраздзяленне. У той самы час Палата Прадстаўнікоў Беларусі ўхваліла законапраект на ўвядзенне смяротнай кары за дзяржаўную здраду для вайскоўцаў і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады. Не выключана, што такія дзеянні рэжыму Лукашэнкі ёсць адным з крокаў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Заявіў прадстаўнік абароны Украіны Аляксей Громаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array