Беларусь пачала будаваць умацаванні на мяжы з Украінай
На мяжы Беларусі і Украіны з’явіліся абарончыя ўмацаванні.

Як паведамляе „Беларускі Гаюн”, за 10 кіламетраў ад Гомеля заўважылі „зубы цмока” – бетонныя супрацьтанкавыя загароды. Акрамя таго, недалёка ад месца, дзе пабудавалі „зубы цмока” ідзе будаўніцтва, як мяркуецца, фартыфікацыйных збудаванняў, адзначае выданне.
На выездзе з пасёлка Калініна заўважылі спецыяльную тэхніку.
У той самы час Лукашэнка назваў інфармацыю пра падрыхтоўку контрнаступу Украіны „дэзынфармацыяй”.