Беларусь трымае каля мяжы з Украінай да сямі БТГ
Беларусь трымае каля мяжы з Украінай да сямі батальённых тактычных груп, заявіў журналістам камандуючы аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны (УСУ) Сяргей Наеў.

„Рэспубліка Беларусь — саюзнік Расейскай Федэрацыі ў агрэсіі супраць нашай краіны, — канстатаваў Наеў. — З паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь наносіліся бомбавыя і ракетныя ўдары па тэрыторыі нашай дзяржавы. Акрамя таго, уздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі на гэты момант знаходзіцца да сямі батальённых тактычных груп”.
Акрамя таго, інфраструктура на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у прыватнасці чыгуначныя зносіны, аэрадромная сетка) пастаянна рыхтуецца да прыёму новых падраздзяленняў, магчыма, Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі”, — дадаў камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ.
Array