Беларусь верагодна будзе адпрацоўваць захоп часткі Украіны
Беларусь падчас бліжэйшых вучэнняў, верагодна, будзе адпрацоўваць захоп часткі тэрыторыі Украіны.

Намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў паведаміў пра магчымыя мэты сумесных вучэнняў, запланаваных войскамі Беларусі і Расіі з 8 па 14 верасня. У вучэннях таксама павінны браць удзел войскі чальцоў АДКБ. Войскі, як заяўлена, будуць адпрацоўваць вядзенне абароны з пераходам у контрнаступленне з вызваленнем тэрыторыі, часова захопленай праціўнікам.
„Не выключаецца, што пад так званай страчанай тэрыторыяй маюцца на ўвазе прыгранічныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей”, — заявіў Громаў.
Ён дадаў, што ўзброеныя сілы Украіны гатовыя да любых падзей, у тым ліку на паўночным кірунку.
Array