Беларусаў выклікаюць у ваенкаматы
У Беларусі праводзіцца праверка ваеннаабавязанага складу, грамадзян могуць выклікаць для зверкі наяўных звестак. Зверка можа адбывацца на месцах працы ці вучобы, таксама чалавека могуць выклікаць, напрыклад, у ваенкамат. Мінабароны просіць не хвалявацца: гэта не „мабілізацыя”, а планавыя мерапрыемствы.

Выклікаць на гутарку могуць у тым ліку па тэлефоне і позвамі.
У Міністэрстве абароны патлумачылі: органы, якія вядуць ваенна-ўліковую працу, штогод у планавым парадку праводзяць зверкі ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных – каб своечасова ўносіць у іх змены.
«Ідзе планавая вайскова-уліковая праца, адзінае адрозненне ад папярэдніх гадоў — большая колькасць асоб, якіх закранае зверка звестак» — заяўляюць у ведамстве.
Цяперашняя праверка праводзіцца па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, яна будзе працягвацца да канца года.
Array