Беларускія і ўкраінскія праваабаронцы заклікалі ўлады Украіны спрасціць легалізацыю беларусаў



Беларускія і ўкраінскія праваабарончыя і грамадскія арганізацыі звярнуліся да дзяржаўных органаў Украіны наконт дыскрымінацыі грамадзян Беларусі ў краіне пасля пачатку вайны.

Нагодай для звароту, як паведамляе на сваім сайце Free Belarus Center, паслужылі факты масавых адмоваў украінскай міграцыйнай службы ў легалізацыі на тэрыторыі краіны грамадзянам Беларусі.

Адмовы, падкрэсліваецца ў звароце, атрымлівалі добраахвотнікі УСУ, валанцёры, журналісты, а таксама члены іх сем’яў, якія «ўсімі сіламі і рэсурсамі падтрымліваюць барацьбу Украіны з агрэсарам».

Беларускае Радыё Рацыя

Array