Беларускія спецпадраздзяленні перакінуты на мяжу з Украінай



Падраздзяленні беларускіх сіл спецаперацый былі заўважаны ля дзяржаўнай мяжы з Украінай, куды іх перакінулі для ўзмацнення аховы. Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.

У вячэрняй зводцы Генштаб паведамляе, што гэтыя падраздзяленні беларускіх сіл спецыяльных аперацый уваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў так званай саюзнай дзяржавы – Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Яны прыцягнуты да ўзмацнення аховы ўчастка дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array