Беларусы больш не змогуць звяртацца са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека
У ААН адрэагавалі на дэнансацыю Беларуссю пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ахвяры парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі з 8 лютага 2023 году не змогуць падаваць скаргі ў Камітэт ААН у сувязі з дэнансацыяй Беларуссю Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
-

Фота: fergana.media
„Пазбаўленне ахвяр такой важнай магчымасці з’яўляецца сур’ёзнай і выклікае непакой перашкодай для абароны правоў чалавека ў адпаведнасці з Пактам», — заявіла старшыня Камітэту Фаціні Пазарцыс.
Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол 30 верасня 1992 году. Паведамляючы аб сваім рашэнні аб дэнансацыі, Беларусь не прадставіла канкрэтных тлумачэнняў і не правяла якіх-небудзь кансультацый з грамадзянскай супольнасцю і няўрадавымі арганізацыямі. Рэспубліка Беларусь стала чацвёртай дзяржавай у гісторыі і адзінай дзяржавай у XXI стагоддзі, якая выйшла з Факультатыўнага пратаколу, ратыфікаванага 117 дзяржавамі.
Array