Беларусы Нямеччыны просяць канцлера падтрымаць Марыю Калеснікаву



Беларусы Нямеччыны даслалі адкрыты ліст канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу.

Яны просяць канцлера праявіць актыўнасць і падтрымаць Марыю Калеснікаву канкрэтнымі мерамі:

  • патрабаваць доступу да Марыі групы нямецкіх лекараў у прысутнасці амбасадара Нямеччыны;
  • патрабаваць падтрымкі тэрапіі нямецкімі лекарамі;
  • патрабаваць права на наведванне для бацькі і адваката;
  • патрабаваць знаходжання ў цывільным шпіталі да поўнага выздараўлення Марыі;
  • патрабаваць вызвалення Марыі і ўсіх несправядліва зняволеных у Беларусі людзей.

Ліст апублікаваны на сайце freemaria.de.

Беларускае Радыё Рацыя

Array