Берлін высылае 30 расейскіх дыпламатаў
Германія прыняла пастанову аб масавай высылцы расейскіх дыпламатаў, паведаміў МЗС Расеі.

«Улады ФРГ прынялі пастанову аб чарговай масавай высылцы супрацоўнікаў расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Германіі», — сказалі ТАСС у прэс-службе ўстановы.
Масква заявіла, што рашуча асуджае дзеянні Берліна, які «працягвае дэманстратыўна разбураць увесь масіў расейска-германскіх стасункаў, уключаючы іх дыпламатычнае вымярэнне».
Масква абяцае люстраны адказ.