Беспарадкі ў Іраку, ёсць забітыя і параненыя



У сутыкненнях у Багдадзе пасля штурму прыхільнікамі шыіцкага святара Муктады ас-Садра ўрадавага кварталу, у ірацкай сталіцы загінулі 15 чалавек, каля 350 атрымалі раненні. У панядзелак вечарам над горадам былі чутныя стрэлы.

Фота: Murtadha Al-Sudani/Anadolu Agency via Getty Images

Як паведамляе ВВС, уплывовы шыіцкі імам Муктада ас-Садр, адна з самых прыкметных постацяў у палітыцы Ірака з мільёнамі паслядоўнікаў, абвясціў, што сыходзіць з палітыкі. Пасля гэтага сотні яго прыхільнікаў прабіліся ў „Зялёную зону” Багдада, дзе размешчаны замежныя місіі, і ўварваліся ў прэзідэнцкі палац.

Сілавікі прымянілі агнястрэльную зброю і слёзатачывы газ, у горад уведзены рэгулярныя войскі і аб’яўлена каменданцкая гадзіна.

Array