Будзе вялікая бітва за Данбас
Будзе вялікая бітва за Данбас.

Такую выснову можна зрабіць з заяваў украінскіх і заходніх чыноўнікаў.

У прыватнасці, кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў: «Бітва за Данбас набліжаецца. Кожны дзень цяжкія баі адбываюцца ў той частцы Украіны. І іх колькасць будзе павялічвацца, на жаль», — сказаў ён падчас брыфінгу ў Бруселі. Украінскі міністр падкрэсліў, што бітва за Данбас будзе нагадваць Другую сусветную з буйнымі аператыўнымі манеўрамі і тысячамі танкаў, самалётаў і бронетэхнікі.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сказаў: «Мы чакаем вялікай бітвы на Данбасе, вялікага рускага наступу. Менавіта таму саюзнікі сёння адзначылі неабходнасць неадкладна аказаць дадатковую дапамогу Украіне».
Беларускае Радыё Рацыя
Array