Былы кіраўнік Нацпаліцыі ўзначаліў МУС Украіны



Вярхоўная Рада зацвердзіла Ігара Кліменку ў якасці міністра ўнутраных спраў краіны. Пост заставаўся вакантным пасля гібелі папярэдняга міністра Дзяніса Манастырскага ў катастрофе верталёта пад Кіевам.

Фота: novynarnia.com

Ігар Кліменка раней узначальваў Нацыянальную паліцыю Украіны, пазней пасля гібелі Манастырскага яго прызначылі намеснікам міністра ўнутраных спраў і выконваючым абавязкі міністра.

Ігару Кліменку 50 гадоў. У сістэме МУС працуе з 1998 года.

З кастрычніка 2017 года займаў пасаду намесніка кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны — начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння, з сакавіка 2018 года — намесніка кіраўніка Нацыянальнай паліцыі.

З 25 верасня 2019 года ён узначальваў Нацыянальную паліцыю.

Array