Былы міністр унутраных спраў Шуневіч атрымаў пасаду
Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч будзе кіраваць Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Пра гэта паведаміў “Спутнік”.

Да траўня бягучага года Шуневіч некалькі месяцаў быў генеральным дырэктарам хакейнага “Дынама”. А да гэтага міністрам унутраных спраў – з 2012 па 2019 год.
Запомніўся рэзкімі і скандальнымі заявамі, меў звычку святкаваць 9 Мая ў форме НКВД.
Беларускае Радыё Рацыя