Чакаючы звароту Пуціна, расейцы гуглілі, як з’ехаць з Расеі
Перад чаканым зваротам Пуціна расейцы сталі цікавіцца, як зʼехаць з краіны і як атрымаць адтэрміноўку ад войска.

20 верасня індэкс запытаў у Google па словазлучэнні «як зʼехаць з Расеі» дасягнуў максімуму. Гэта адбылося на фоне здагадак аб будучай мабілізацыі ў Расеі і падрыхтоўцы да незаконных «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пік запытаў прыйшоўся на 18:00, вынікае з дадзеных Google Trends. Больш за ўсё пытанне эміграцыі цікавіла жыхароў Хабараўскага краю, які мяжуе з Кітаем. Таксама моцна павялічылася колькасць запытаў расейцаў па тэме мабілізацыі. Але ён меншы, чым у траўні (калі гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася перад Днём Перамогі).
Найбольш актыўна гэтай тэмай цікавяцца жыхары Белгародскай вобласці.
У гэты ж дзень расейцы сталі гугліць тэму адтэрміновак ад войска. Пік прыйшоўся на 13:00 – пасля першых паведамленняў аб магчымай мабілізацыі.