Чырвоны крыж хоча праінспектаваць калонію ў Аленаўцы
Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа звярнуўся з запытам наведаць калонію ў Аленаўцы на акупаванай Расеяй Данеччыне. Эксперты хочуць праінспектаваць, ці атрымліваюць параненыя палонныя належную дапамогу.
Як паведамлялася, у гэтай калоніі 29 ліпеня загінулі прынамсі 53 украінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваліся ў палоне. Расея і прарасейскія сепаратысты ў Данецку заяўляюць, што ўдар па калоніі быў нанесены ўкраінскім войскам. Масква называе тое, што здарылася, ваенным злачынствам, учыненым Украінай. Кіеў гэта адмаўляе і заяўляе, што атаку ўчыніла Расея.
Тым часам, сваякі палонных вайскоўцаў з палку Азоў правялі акцыю ў цэнтры Кіева. Жонка камандзіра палка „Азоў” Дзяніса Пракапенкі Кацярына звярнулася да „ўсяго цывілізаванаму свету” з заклікам прызнаць Расею краінай – спонсарам тэрарызму. Гэта дазволіць пашырыць санкцыі супраць Расеі. Кацярына прызнала, што расчараваная, бо калі абаронцы „Азоўсталі” склалі зброю, ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа запэўнівалі, што іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Беларускае Радыё Рацыя
Array