Дафна Бергсма: Для Нідэрландаў важна падтрымаць і Беларусь, і Украіну на фоне вайны за Еўропу
14 лютага беластоцкі офіс Беларускага Радыё Рацыя наведала Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафна Бергсма.

Сустрэча адбылася ў межах польскага візіту Спадарыні Амбсадара, аднак былі закрануты пытанні сітуацыі ў Беларусі і Украіне. Пра становішча ў рэгіёне выказалася Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафна Бергсма:
– Я бы хацела сказаць, што для нас вельмі важна падтрымліваць беларусаў…. для Нідэрландаў вельмі важна падтрымліваць дэмакратыю, праваабаронцаў і верхавенства закона. Мой урад падтрымлівае Украіну, дзе толькі гэта мажліва.
Гэта не толькі вайна, якую вядзе Украіна, гэта вайна за незалежную, дэмакратычную Еўропу.
Па словах Спадарыні Амбасадара, у межах падтрымкі Украіны Нідэрланды перадалі зброю, амуніцыю і 35 знішчальнікаў. Па сітуацыі ў Беларусі накладанне санкцый працягнецца, як і падтрымка дэмакратычнага руху за асноўныя правы і свабоды ў незалежнай прававой Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array