Данбаскія «казакі» патрабуюць выдаць ім Пратасевіча



Камандаванне «зводнай казачай брыгады „Дон“», якая дзейнічае на тэрыторыі акупаванага Расеяй Данбасу, звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ім Рамана Пратасевіча.

Як піша расейскае выданне «Московский комсомолец» («МК»), яны просяць Лукашэнку «перадаць яго брыгадзе, каб ён атрымаў шанец загладзіць сваю віну перад народам Данбаса».

Калі ж Лукашэнка ад гэтага адмовіцца, дык казакі просяць перадаць Пратасевіча «ў рукі луганскіх і данецкіх пракурораў». Сваю просьбу «казакі» матывуюць тым, што, як яны лічаць, у свой час Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе ў складзе палку «Азоў».