Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю асуджае бутафорскія суды ў краіне



Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю асуджае бутафорскія суды ў краіне. На сайце Еўрапарламента апублікавана заява старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю еўрадэпутата Юозаса Алекаса і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі еўрадэпутата Пятраса Аўштравічуса аб палітычна матываваных судовых працэсах над прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«Мы таксама сур’ёзна занепакоеныя працяглымі палітычна матываванымі судамі над лаўрэатам прэміі Сахарава і Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, які прысвяціў усё сваё жыццё прасоўванню дэмакратычных пераменаў у Беларусі, двума супрацоўнікамі яго праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцінам Стэфановічам  і Уладзімірам Лабковічам, а таксама журналістам і актывістам Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам»– адзначаецца ў заяве.

Беларускае Радыё Рацыя

Array