Дэпутат Еўрапарламента запатрабавала вызваліць Паліну Шарэнду-Панасюк



Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Партугаліі Ізабэль Сантас заклікала вызваліць актывістку “Еўрапейскай Беларусі” Паліну Шарэнду-Панасюк.

“Я напісала ліст уладам Беларусі з патрабаваннем аб неадкладным і безумоўным вызваленні Паліны Шарэнды-Панасюк”, – напісала Сантас у Twitter. “Учора мне паведамілі, што Паліне зноў прад’яўленае абвінавачванне, гэтым разам нібыта за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”, і ёй пагражае яшчэ 24 месяцы пазбаўлення волі”, – дадала дэпутат.

Нагадаем, палітзняволеная, якую рэжым Лукашэнкі асудзіў на два гады, знаходзіцца ў калоніі ў Зарэччы, вядомай сваімі цяжкімі ўмовамі ўтрымання. Цяпер Паліна пасля 40 сутак карцара пераведзеная ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), дзе правядзе шэсць месяцаў.

Array