Дональд Туск: «Зраблю ўсё, каб пра вольных беларусаў і беларусак не забыўся свет»



У Музеі Памяці Сібіры прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Грамадзянскай платформы, экс прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. На сустрэчу Туск прыехаў з Беластоцкага ўніверсітэту, дзе выказаў пыдтрымку ініцыятыве адкрыцця факультэта беларускай філалогіі. Таму большасць пытанняў на прэс-канферэнцыі так ці інакш былі звязаныя з Беларуссю і беларускай меншасцю. Кажа Дональд Туск:

– Некалькі дзён таму я казаў, што Еўропе і ў Польшчы, каб не забываць нашых сясцёр і братоў з Беларусі. Уцекачоў ад рэжыму Лукашэнкі. Гэты рэжым такі ж жорсткі, як і падзеі на ўкраінска-расейскім фронце. Мы не можам дазволіць Еўрасаюзу і Польшчы забыць пра Беларусь.

Акрамя гэтага Дональд Туск падкрэсліў неабходнасць падтрымкі культуры, у тым ліку і беларускай, на Падляшшы ў першую чаргу. Акрамя таго Туск выказаў меркаванне, што кожны разумны палітык мусіць падтрымаць вывучэнне беларускай мову на Падляшшы.

Фотааўтара:

Беларускае Радыё Рацыя

Array