Дуда, Зяленскі, Наўседа сустрэліся ў Львове



Сёння ў Львове Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы – Анджэем Дудам і Гітанасам Наўседам. У цэнтры трохбаковых перамоў была тэма далейшай дапамогі Украіне ва ўмовах расейскай агрэсіі, а таксама падтрымка празаходніх інтэграцыйных памкненняў Украіны.

Прэзідэнты падпісалі дэкларацыю ў рамках Люблінскага трохкутніка, у якой сярод іншага адзначаецца, што Польшча і Літва жадаюць дапамагчы ў аднаўленні Украіны пасля завяршэння вайны.

На прэсавай канферэнцыі пасля сустрэчы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што польскі ўрад перадасць Украіне роту танкаў Leopard 2 у рамках міжнароднай кааліцыі. Зяленскі паведаміў, што Літва перадасць Украіне сістэмы супрацьпаветранай абароны і зенітныя сістэмы.

Фота: prezydent.pl

Array