Дыпламаты зладзілі акцыю ў падтрымку Мікалая Статкевіча



Дыпламаты з Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Францыі, Польшчы, Швецыі, Славакіі і ЗША сустрэліся з жонкай палітвязня Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч, каб выказаць салідарнасць і заклікаць да яго вызвалення.

„А што вы рабілі, бачылі, перажылі за апошнія 1000 дзён? Кожны з гэтых дзён Мікалай Статкевіч правёў за кратамі, палітвязень у Беларусі”,піша амбасада ЗША на сваёй старонцы ў Facebook.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на Камароўскі рынак у Менску. Там ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Спачатку яго каралі суткамі, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У выніку Статкевіч быў пакараны па “справе Ціханоўскага” 14 гадамі пазбаўлення волі. Судзіў палітыка Мікалай Доля.

Array