Дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай „Беларусь на скрыжыванні дарог”



Пра сучаснасць і будучыню Беларусі і яе шлях да свабоды запрашаюць паразмаўляць са Святланай ЦіханоўскайВітольдам Юрашам (журналіст і дыпламат, заснавальнік і прэзідэнт аналітычнага цэнтра «Цэнтр стратэгічнага аналізу») і Русланам Шошыным (журналіст замежнага аддзелу газеты «Rzeczpospolita»).

Нагода для сустрэчы — кніга Руслана Шошына «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanowska», якая выйшла ўвосень.

Размова пойдзе пра змены, якія зараз адбываюцца ў беларускім грамадстве і іх магчымыя наступствы. Ці Беларусь ужо на шляху да свабоды і дэмакратызацыі? Як павінна выглядаць гэтая дарога і як яна выглядае? Ці можна спыніць сацыяльныя змены? З якімі перашкодамі даводзіцца сутыкацца беларусам у гэтым працэсе?

Суарганізатары дыскусіі – Wydawnictwo Literackie і Беларускі Дом

Паводле прэс-рэлізу

Array