Джо Байдэн асудзіў размяшчэнне ядзернай зброі Расеі ў Беларусі
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі Расеі. Амерыканскі лідар заявіў, што яго рэакцыя на планы Расеі была «крайне негатыўнай».

Пасля таго, як Расея і Беларусь падпісалі пагадненне аб тактычнай ядзернай зброі, прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П’ер заявіла, што прэзідэнт Байдэн будзе сачыць за сітуацыяй, аднак заявіўшы, што ЗША пакуль не бачаць прычын для змены сваёй «ядзернай пазіцыі».
Жан-Пʼер ацаніла дзеянні Пуціна як правакацыйныя і падкрэсліла, што ЗША застаюцца вернымі сваім абавязацельствам па калектыўнай абароне ў рамках НАТА.
Раней каментуючы магчымае размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі, кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што Беларусь пры кіраванні Аляксандра Лукашэнкі стала ваеннай акругай Расеі.
Польскае радыё