Дзмітрый Балкунец: Навучыцца праводзіць выбары, хаця б у знак памяці пра Віктара Ганчара
Шляхі вырашэння палітычнага крызісу Беларусі сіламі беларусаў замежжа абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-дыскусіі „Разбурэнне рэжыму Лукашэнкі. Хто возьме ўладу ў Беларусі?”.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец падкрэсліў важнасць выбарнасці любых органаў, што прадстаўляюць беларусаў:
– Улічваючы, што ў Беларусі няма ніякіх выбараў апошнія 20-ць гадоў. Вырашылі, што трэба правесці гэтыя выбары пры ўдзеле міжнароднага назірання, міжнародных партнёраў. Лукашэнка баіцца выбараў. У 1999 годзе, 16-га верасня бясследна знік беларускі палітык, які праводзіў выбары – Віктар Ганчар. У гэтай сітуацыі мы хочам стварыць суб’ект, які б прадстаўляў інтарэсы беларускага грамадства.
На думку палітолага, толькі выбраны раз беларускі народ орган зможа паўнавартасна стаць пунктам апоры, вакол якога можа ажыццяўляцца праграма пераходу ад дыктатуры да дэмакратычнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя