Дзмітрый Балкунец: Прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным стане важнай гістарычнай падзеяй
Еўрапарламент прызнаў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму. «За» выказаліся 494 палітыкі, «супраць» – 58, яшчэ 44 дэпутаты ўстрымаліся.

Як такое прызнанне паўплывае на Беларусь, распавёў палітолаг Дзмітрый Балунец:
– Наконт Беларусі сітуацыя вельмі складаная. Каб спадар Лукашэнка атрымаў тытул тэрарыста на ўзроўні Еўрапейскага парламента, трэба больш увагі, у тым ліку з боку медыя, еўрапейскіх палітыкаў, трэба рабіць у гэтым накірунку. І таксама вельмі важна, каб такія рашэнні былі прынятыя ў краінах-суседзях, якія церпяць ад палітыкі, якую Лукашэнка праводзіць, і ў першую чаргу гэта Украіна. Маральная падтрымка з боку краін Еўрапейскага звязу, ЗША і іншых краін. Вызначэнне Лукашэнкі як тэрарыста – гэта вельмі важная з’ява.
У рэзалюцыі Еўрапарламента змяшчаецца і заклік уключыць Расею і Беларусь у спіс трэціх краін высокай рызыкі ЕЗ па барацьбе з адмываннем грошай. Адпаведна рэзалюцыя ЕП будзе мець і палітычныя наступствы як для Расеі, так і для Беларусі.




Беларускае Радыё Рацыя
Array