Дзмітрый Мядзведзеў прыгразіў краінам Еўропы газам па цане 5 тысяч еўра
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, у мінулым прэзідэнт гэтай краіны, заявіў, што цана на газ на еўрапейскім рынку да канца гэтага года можа дасягнуць 5 тысяч еўра за тысячу кубаметраў.

Аб гэтым ён напісаў у сваім тэлеграм-канале.
«Кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў краін Еўрапейскага саюза. У сувязі з павышэннем цаны на газ да 3500 еўра за тысячу кубаметраў вымушаны павысіць прагнозны кошт да 5000 еўра да канца 2022 года», – напісаў ён.
„With warm regards” („з найлепшымі пажаданнямі”), – дадаў Мядзведзеў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array