Эксперт падвёў вынікі працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету пасля 6 месяцаў яго існавання
Чарговы госць нашага эфіру – Аляксандр Класкоўскі, які падвёў вынікі працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету пасля 6 месяцаў яго існвання.

РР: Як можна ахарактарызаваць гэтыя 6 месяцаў працы існавання аб’яднанага пераходнага кабінету пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Ці ўдаўся гэты палітычны праект, і ці наогул яго можна так назваць?
– Калі паглядзець гэты прэз-рэліз які падрыхтаваны да паўгоддзя дзейнасці кабінета, дык там багата пунктаў, я думаю што мы яшчэ разбяром некаторыя з іх. Калі ўвогуле казаць – так, гэта быў палітычны праект. Тут трэба разумець, што крызіс быў выкліканы ўжо тады рэзкай крытыкай у адрас Святланы Ціханоўскай і яе каманды. Гэта здарылася не ўчора і не пазаўчора, мы памятаем, што і мінулым летам паўсталі ці праявілі сябе пэўныя «гульцы» як напрыклад Валер Цапкала, які пачаў альтэрнатыўную пляцоўку, Павал Латушка ўсё больш рэзка выказваўся ў адрас кабінету. Найперш, я думаю, каманда Ціханоўскай хацела неяк змякчыць гэту крытыку: было шмат папрокаў, што «вы ўсё манапалізавалі, вы ўсё пад сябе падгрэблі, вы іншым не даеце разгарнуцца і паказаць сябе». І гэты кабінет паводле задумы быў спробай інтэграцыі: таго ж Латушку ўключылі і сапраўды: цяпер ён ужо не можа крытыкаваць Ціханоўскую, бо гэта цяпер яе начальніца. Хаця тут варта адзначыць, што абʼяднаны пераходны кабінет не адгалінаваўся ад офіса Святланы Ціханоўскай. Многія пішуць, што сапраўднага яднання апазіцыі ў гэтай структуры не атрымалася.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Array