Эстонія адклікае больш за тысячу дазволаў на нашэнне зброі ў беларусаў і расейцаў
Эстонія прыняла рашэнне адклікаць каля 1300 дазволаў на нашэнне зброі, якія былі выдадзеныя грамадзянам Беларусі і Расеі, што жывуць у Эстоніі, піша выданне ERR.

Да ўнясення зменаў у заканадаўства на руках у беларусаў і расейцаў было больш за 3 тысячы адзінак зброі. Па новым законе, валодаць зброяй у Эстоніі цяпер змогуць толькі грамадзяне краін, што ўваходзяць у ЕЗ ці НАТА.
Беларусы ў Эстоніі павінны пазбавіцца зброі да 15 сакавіка. Ім раяць пачаць працэс ужо цяпер.
Беларускае Радыё Рацыя
Array