Еўрапарламент падтрымаў наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на далучэнне да Еўразвязу
Еўрапейскі парламент большасцю галасоў падтрымаў наданне Украіне і Малдове статусу кандыдатаў на далучэнне да Еўразвязу, – паведамляе прэс-служба парламента.

У сваёй рэзалюцыі еўрапарламентарыі заклікаюць кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ надаць Украіне і Малдове такі статус неадкладна.
Таксама яны прапануюць надаць статус кандыдата ў ЕЗ і Грузіі, але з умовай — “калі яе ўрад выканае прыярытэты, названыя Еўрапейскай камісіяй”.
Array