Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі
У сераду Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае сістэматычныя рэпрэсіі рэжыму ў Беларусі ў дачыненні да грамадзян і іншадумства, у тым ліку праз палітычна матываваныя і закрытыя паказальныя суды, якія дэпутаты Еўрапарламента лічаць сур’ёзным парушэннем правоў чалавека. Парламент рашуча асуджае нядаўняе працяглае зняволенне журналіста Анджэя Пачобута і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, а таксама шэрагу іншых грамадзян. Гэтыя прысуды дэманструюць намаганні рэжыму здушыць любы грамадзянскі ўдзел у абароне правоў чалавека і ўсе незалежныя СМІ ў краіне.
Еўрапарламент заклікаў Еўрапейскі Звяз уключыць у санкцыйныя спісы суддзяў, пракурораў і сілавікоў, якія маюць дачыненне да пераследу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
-

Фота: europarl.europa.eu
Парламент заклікаў дзяржавы супольнасці аказваць усю магчымую падтрымку актывістам і праваабаронцам, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі: неадкладна выдаваць ім візы ў выпадку тэрміновай неабходнасці пакінуць Беларусь і даваць неабходную абарону.
У дакуменце гаворыцца аб неабходнасці ўсебаковага расследавання злачынстваў, учыненых „рэжымам Лукашэнкі супраць народа Беларусі”. Таксама асуджаюцца любыя дзеянні, у тым ліку візіты высокапастаўленых асоб у Менск, якія могуць паставіць пад сумнеў адназначнае непрызнанне Еўразвязам рэжыму Лукашэнкі”.