Еўразвяз адрэагаваў на ракетны ўдар РФ па порце Адэсы



Дыпламатычнае ведамства ЕЗ і міністры замежных спраў асобных краін-членаў асудзілі нанесены расейскім войскам ракетны ўдар па порце Адэсы на наступны дзень пасля падпісання пагаднення для разблакавання марскога экспарту збожжа з Украіны.

Пра гэта паведамляе „Еўрапейская праўда”.

Фота: ABC News (@Reevellp)

„ЕЗ рашуча асуджае ракетны ўдар РФ па марскім порце Адэсы. Удар па цэлі, якая вельмі важная для экспарту збожжа, на наступны дзень пасля падпісання Стамбульскіх дамоўленасцей выклікае асаблівае асуджэнне і чарговы раз дэманструе, што Расея поўнасцю грэбуе міжнародным правам і абавязацельствамі”, – заявіў у сваім Twitter галоўны дыпламат ЕЗ Жазэп Барэль.

Паводле апошняга паведамлення ад ОК „Поўдзень”, у выніку ракетнага ўдару па Адэскім марскім гандлёвым порце раніцай 23 ліпеня ўзнік пажар у помпавай станцыі, у само сховішча са збожжам не патрапілі.

Нагадаем, прадстаўнікі Украіны і Расеі ў палацы Далмабахчы ў Стамбуле ў пятніцу падпісалі пагадненне аб стварэнні механізма экспарту ўкраінскага збожжа з чарнаморскіх партоў.

Array