Еўразвяз можа прыняць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў лютым



Еўразвяз можа прыняць новыя санкцыі супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі да канца лютага. Пра гэта напісаў журналіст „Радыё Свабода” Рыкард Ёзвяк у Twitter. На думку журналіста, 10-ы пакет санкцый могуць не паспець зацвердзіць да саміту Еўразвяз – Украіна, які пачнецца 3 лютага.

«Сумняюся, што 10-ы пакет санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі, гэтым разам са значным кампанентам па Беларусі, будзе гатовы да ўхвалення да або падчас саміту ЕЗ – Украіна 3-га лютага. Хутчэй за ўсё, пазней у лютым», – напісаў Ёзвяк.

Нагадаем, раней кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі з-за саўдзелу ў вайне ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Array