Еўразвяз на паўгода працягнуў санкцыі супраць расейцаў, адказных за вайну ва Украіне



Рада Еўразвязу 13 сакавіка 2023 года прыняла рашэнне падоўжыць на шэсць месяцаў абмежавальныя меры ў дачыненні да асобаў, адказных за падрыў або пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Санкцыі прадугледжваюць абмежаванне паездак фізічных асобаў, замарожванне актываў і забарону на прадстаўленне грашовых сродкаў або іншых эканамічных рэсурсаў уключаным у спіс фізічным і юрыдычным асобам. У спісе – 1473 фізічныя асобы і 205 – юрыдычных.

Пасля 24 лютага 2022 года ў адказ на ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны ЕЗ масава пашырыў санкцыі супраць Расеі з мэтай істотнага аслаблення эканамічнай базы Расеі, пазбаўлення яе важных тэхналогіяў і рынкаў збыту і значнага абмежавання яе здольнасці весці вайну.

Беларускае Радыё Рацыя