Еўразвяз узгадніў дзявяты пакет санкцый супраць Расеі
Урады краін ЕЗ узгаднілі дзявяты пакет санкцый супраць Расеі з-за вайны ва Украіне. Па словах крыніц Reuters, фармальная пісьмовая працэдура ўзгаднення завершыцца сёння да поўдня.

Іншыя падрабязнасці пакуль не вядомыя. Раней паведамлялася, што краінам ЕЗ не ўдалося дасягнуць згоды па дзявятым пакеце. Удзельнікам перамоў удалося наблізіцца да пагаднення, але яны не змаглі зняць пярэчанні некаторых краін, у тым ліку Польшчы.
Рознагалоссі, сярод іншага, выклікала пытанне, ці павінен ЕЗ аслабіць абмежаванні на экспарт расейскіх угнаенняў праз еўрапейскія парты нават для кампаній, якія належаць расейскім бізнесменам, якія аказаліся ў санацыйных спісах. Тым часам, 50% украінскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў Нямеччыне, хочуць застацца жыць у гэтай краіне, нават па заканчэнні двух гадоў.
Пра гэта паведаміла выданню Deutsche Welle прадстаўніца Федэральнай бацькоўскай сеткі арганізацый мігрантаў за адукацыю і ўдзел Наталля Ройслер. Украінскія ўцекачы ў Нямеччыне маюць права на часовую абарону. Гэты статус першапачаткова дзейнічае для іх на працягу году, але можа быць падоўжаны двойчы, кожны раз на шэсць месяцаў.
Да лістапада бягучага году болей мільёна ўкраінскіх бежанцаў зарэгістраваліся ў органах улады Германіі. Каля 35% з іх — дзеці і падлеткі ва ўзросце да 18 гадоў. Бежанцы школьнага ўзросту, па законе, абавязаны хадзіць у нямецкую школу. Пры гэтым у Германіі не хапае 30 тыс. настаўнікаў.
Array