ЕЗ гатовы адказаць на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі
Еўразвяз гатовы адказаць на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі.

Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па замежных справах Жазэп Барэль:
„Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕЗ гатовы адказаць далейшымі санкцыямі”.
Ён адзначыў, што размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі азначае безадказную эскалацыю і стварае пагрозу еўрапейскай бяспецы.